Donate
Например: Грант
СМИ о Центре

СМИ о Центре


23.10.2013

У памяць аб загінуўшых, у імя жы­вых

Оригинал статьи по ссылке
Версия для печатиВерсия для печати

Гродзенец Рыгор На­ву­ма­віч Шыфмановіч, які прыехаў ў Жалудок на прэзентацыю кні­гі “Жалудок: памяць аб яў­рэй­с­кім мястэчку”, ведае аб вайне з пер­шых вуснаў: яго бацька На­вум Герцавіч – былы франтавік, прай­шоў праз жахі жалудоцкага ге­та, цудам пазбегнуў рас­ст­рэ­лу, партызаніў, ваяваў у радах Чыр­во­най арміі, быў два разы па­ра­не­ны. Перажытае ў гады ва­ен­на­га ліхалецця ветэран ус­па­мі­нае неахвотна, і то толькі ў вузкім крузе блізкіх і родных людзей. Нягледзячы на свой па­ва­жа­ны ўзрост – а Н.Г. Шыф­ма­но­віч размяняў ужо дзявяты дзя­ся­так – трагедыю 9 мая 1942 года, калі ў Жалудку былі рас­ст­ра­ля­ны каля дзвюх тысяч яў­рэ­яў, памятае, нібы гэта бы­ло ўчора, пра што і расказаў сы­ну.  

– У брацкай магіле ў Жа­луд­ку пахавана амаль уся сям’я май­го бацькі, –- расказвае Р.Н. Шыф­ма­но­віч. – Штогод 9 мая мы з род­ны­мі прыязджаем сюды, каб яш­чэ раз успомніць добрым сло­вам тых, хто нявінна загінуў ад рук фа­шыс­таў. На жаль, у апошні час ля помніка збіраюцца ў асноўным людзі з бліжэйшых гарадоў. А яш­чэ ў 60-70-я гады мінулага ста­год­дзя сюды з’язджаліся з усіх ку­точ­каў былога СССР: Львова, Кі­шы­нё­ва, Адэсы, Харкава, Таш­кен­та, Горкага, Ліпецка, Калінінграда, Ма­гі­лё­ва, Мінска… Прыемна, што жы­ха­ры Жалудка захоўваюць па­мяць аб загінуўшых яўрэях, даг­ля­да­юць тэрыторыю вакол помніка.
На прэзентацыю кнігі ў Жа­лу­док завіталі і госці з Ліды – Ася Данілаўна і Альфрэд Ле­а­ні­да­віч Саулкіны.
– Перажытае падчас Вя­лі­кай Айчыннай немагчыма за­быць, – прызнаецца Ася Да­ні­лаў­на. – Мне было ўсяго пяць гадкоў, ка­лі фашысты напалі на нашу кра­і­ну. Я сустрэла вайну ў Віцебску: у той летні дзень мы з бацькам ­пус­ка­лі папяровыя караблікі па Дзві­не. Хутка пачаліся бамбёжкі, і мы з мамай хаваліся ў падвалах, по­тым – у акопах, ірвах. Памятаю, як суседка ахінала мае босыя ногі сва­ім халатам, каб я хоць трохі маг­ла сагрэцца. І па сённяшні дзень у сваіх снах я бачу прывіды вай­ны. 
…Удзельнікі сустрэчы з за­да­ва­ль­нен­нем прайшліся па аў­тэн­тыч­ных вулачках мястэчка, па­гас­ці­лі ў аграсядзібе “Марчукова ха­та”, наведалі яўрэйскія могілкі. 
– Я прыехала на прэ­зен­та­цыю кнігі са сталіцы, – дзеліцца гра­мад­с­кі рэдактар беларускай ста­рон­кі партала “Віртуальны штэтл” Ала Сідаровіч. – Наш сайт быў створаны тры гады таму ў Вар­ша­ве. Мы займаемся вы­ву­чэн­нем гісторыі і культуры еў­ра­пей­с­ка­га яўрэйства. Падчас навуковых эк­с­пе­ды­цый аб’ездзіла амаль усю Бе­ла­русь. Пабывала і ў Жалудку: мяс­тэч­ка захапіла сваёй пры­га­жос­цю і непаўторнасцю. Тут за­ха­ва­лі­ся могілкі, сінагога і міква – ры­ту­а­ль­ная лазня. На жаль, у гэтым на­се­ле­ным пункце больш не пра­жы­ва­юць прадстаўнікі яўрэйскага на­ро­да, аднак іх спадчыну старанна за­хоў­ва­юць беларусы.
У актавай зале Жа­лу­доц­кай СШ, дзе ладзілася ўра­чыс­тасць, было надзвычай ажыўлена: пры­няць удзел у знакавай для Жа­луд­ка і ўсяго раёна падзеі – прэ­зен­та­цыі кнігі “Жалудок: памяць аб яў­рэй­с­кім мястэчку” – сабраліся нас­таў­ні­кі, вучні, навукоўцы, жы­ха­ры і госці пасёлка.
– Ідэя напісання кнігі ўзнік­ла прыкладна два гады таму, ка­лі мы з калегамі ездзілі з на­ву­ко­вы­мі экспедыцыямі па Заходняй Бе­ла­ру­сі, – гаворыць прафесар ГрДУ ім. Янкі Купалы Сяргей Ар­кадзь­е­віч Піваварчык. – Калі заехалі ў Жалудок, то нібы тра­пі­лі ў мінулае стагоддзе: мяс­тэч­ка захавала свой адметны твар, вы­лу­ча­ец­ца самабытнай ар­хі­тэк­ту­рай. Ужо тады ўзнікла жаданне пра­вес­ці тут сур’ёзнае гістарычнае дас­ле­да­ван­не, сабраць як мага больш інфармацыі. Калі масквічы з між­на­род­на­га цэнтра “Сэфер”, які вы­ву­чае яўрэйскую спадчыну ў роз­ных краінах, прапанавалі ар­га­ні­за­ваць палявую школу, я не ва­гаў­ся пры выбары месца – ім стаў Жа­лу­док. 
Над кнігай, у якую ўвайшлі ўспа­мі­ны тутэйшых жыхароў, архіўныя ма­тэ­ры­я­лы, метрыкі, ілюстрацыі і фо­та, працавалі два дзясяткі на­ву­коў­цаў з чатырох краін: Беларусі, Ра­сіі, Украіны і Германіі. Упер­шы­ню былі праведзены ін­вен­та­ры­за­цыя і ўсебаковае вывучэнне яў­рэй­с­кіх могілак, што робіць гэтае вы­дан­не ўнікальным і значным не то­ль­кі ў нашай рэспубліцы, але і ў кра­і­нах былога СССР. 
– Я з’яўляюся адным з ар­га­ні­за­та­раў сацыяльна-ку­ль­тур­на­га цэнтра “Дом”, які дзейнічае ў ня­мец­кім горадзе Ландсхуд, – рас­каз­вае Марыя Сідарава-Шпількер. – З задавальненнем прыняла ўдзел у палявой школе: сабрала ма­тэ­ры­я­лы, якія ўвайшлі ў кнігу пра Жалудок. Мне пашчасціла паз­на­ё­міц­ца з Міронам Уладзі­мі­ра­ві­чам Мардуховічам – вядомым ар­хі­тэк­та­рам, які раней жыў у гэтым мяс­тэч­ку. Яго ўспаміны і ілюс­т­ра­цыі, што ўтрымлівае выданне, ста­нуць сапраўднай знаходкай для чы­та­чоў. На старонках кнігі нам уда­ло­ся адрадзіць аўтэнтычнасць мяс­тэч­ка, вярнуць з небыцця імё­ны яго жыхароў, а, значыць, і за­ха­ваць памяць.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.


Возврат к списку